На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі музыканта з Конга

Першага парушальніка мяжы ў 2010 годзе затрымалі беларускія памежнікі. У аднаго з пасажыраў аўтобуса "Гродна — Каўнас" аказаўся чужы пашпарт.  Як паведамляе тэлеканал ОНТ, парушальнікам аказаўся грамадзянін Конга, музыкант паводле прафесіі. Ён сцвярджае, што нідэрландскі пашпарт знайшоў у Маскве і, паколькі фота аказалася падобным, вырашыў скарыстацца дакументам, каб патрапіць у Еўрасаюз. Цяпер няўдалага нелегала-музыканта чакае дэпартацыя ў Расію.