На беларуска-літоўскай мяжы затрымлівалі лідэра АГП Анатоля Лябедзьку

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў затрыманы сёння раніцай для асабістага дагляду на беларуска-літоўскай мяжы. Спачатку беларускія памежнікі цікавіліся яго дакументамі, папрасілі паказаць мытную дэкларацыю, а пасля пачаўся асабісты дагляд. Як паведамляе БелаПАН, на мяжы Лябедзька знаходзіўся больш за гадзіну. Паводле слоў палітыка, падобных праверак у яго не было ўжо некалькі месяцаў. У Вільню ён ехаў на запрашэнне літоўскага сейма, дзе мае намер правесці шэраг працоўных сустрэч.