На беларуска-польскай мяжы затрымалі "залаты" аўтамабіль
Амаль паўкілаграма залатых вырабаў спрабаваў вывезці ў Польшчу жыхар Гродна на сваім аўтамабілі "Рэно". Беларускія памежнікі вырашылі яго дасканала праверыць, бо пабачылі, што ён даволі часта ездзіць за мяжу. І не памыліліся, бо натрапілі на сапраўдны скарб - у куртцы, барсетцы,
бардачку, багажніку, дакументах і асабістых рэчах мужчыны было схавана
больш за 180 залатых вырабаў.
Паводле папярэдніх падлікаў, кошт тавара складае больш за 26 мільёнаў рублёў, паведамляе газета "Рэспубліка".
Паводле папярэдніх падлікаў, кошт тавара складае больш за 26 мільёнаў рублёў, паведамляе газета "Рэспубліка".