На беларуска-польскай мяжы злавілі малдаван з украінскімі пашпартамі
Групу грамадзян Малдовы злавілі на беларуска-польскай мяжы каля памежнага пераходу “Брузгі”. Трое мужчын і адна жанчына прызналіся, што ішлі ў Заходнюю Еўропу на
заробкі. Праваахоўныя органы падазраюць аднаго з затрыманых у
арганізацыі канала нелегальнай міграцыі.
Яны мяркуюць, што мужчына за 2 тысячы долараў перапраўляў грамадзян Малдовы ў Мінск, пасля ў Гродна, а адтуль у Польшчу.
На карысць гэтай версіі сведчыць той факт, што сёлета беларускія памежнікі ўжо затрымалі на мяжы аж 15 парушальнікаў з Малдовы. 13 з іх ішлі ў Еўрасаюз арганізаванай групай.
Ва ўсіх выпадках малдаване выкарыстоўвалі падробленыя ўкраінскія пашпарты.
ОНТ