На беларускай мяжы затрымана больш за тысячу парушальнікаў
Больш за тысячу парушальнікаў затрыманыя на межах Беларусі за апошнія два месяцы. Гэтая лічба была агучана ўчора ў Гомелі, дзе праходзіла сустрэча беларускіх, украінскіх і расійскіх памежнікаў. Яны падвялі вынікі масштабнай аперацыі “Мяжа-2007”. За два месяцы толькі на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя 39
грамадзян Кітая. За гэты адрэзак часу выявілі кантрабанды на паўтара
мільёна долараў, быў ліквідаваны транзітны канал перапраўкі нелегальных
тавараў у Заходнюю Еўропу.
ОНТ
ОНТ