На Белкардзе сканструявалі машыну для збору камянёў з палёў
На “Гродзенскім заводзе карданных валаў” (Белкард) сканструявалі машыну для збору камянёў з палёў. Газета “Вечерний Гродно” піша, што пакуль механічны збіральнік камянёў існуе ў адным асобніку. Замова на яго прыйшла з СПК “Копцеўка”. Машына цалкам сабаная на Белкардзе. 90% дэталяў для яе — ўласнай вытворчасці. Яна можа прыбіраць з поля камяні памерам ад 3 да 30 сантыметраў. Каменне загружаецца ў бункер аб'ёмам 1,8 кубаметраў — туды змяшчаецца да двух тон камянёў.
Шырыня каляіны, на якой працуе механічны збіральнік камянёў, складае чатыры метры.
Шырыня каляіны, на якой працуе механічны збіральнік камянёў, складае чатыры метры.