На беразе возера Сялява на Міншчыне з'явіцца забаўляльны курорт
Забаўляльны курорт будзе створаны на беразе возера Сялява ў Крупскім раёне Міншчыны. Ён можа з'явіцца ў бліжэйшыя пяць гадоў. Акрамя яго, мяркуецца стварэнне яшчэ двух падобных курортаў у Беларусі, аднак пакуль гэтая магчымасць толькі абмяркоўваецца. Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Чэслаў Шульга.
Забаўляльны курорт, як паведамляе тэлеканал СТВ, стане свабоднай эканамічнай зонай турысцка-рэкрэацыйнага тыпу. Мяркуецца, што фірмам і кампаніям, якія будуць там прадстаўленыя, дзяржава дасць максімальныя прэферэнцыі.
Пры стварэнні курорта плануецца зрабіць акцэнт на новых тэхналогіях і ўсесезоннасці: улетку можна будзе наведаць лядовы палац, а ўзімку — адпачываць у аквапарку. Па словах Чэслава Шульгі, за ўзор бяруцца падобныя курорты ў Кітаі і Казахстане.