На большасці выбарчых участкаў для назіральнікаў няма адмысловага месца
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў каардынатар назіральнікаў ад АДС Аляксандр Бухвостаў. Па яго інфармацыі, на ўчастках не арганізаваныя месцы для назіральнікаў. Аляксандр Бухвостаў: “Я зараз вось проста праходжу па ўчастках. Практычна ніводны ўчастак у Шабанаўскай акрузе не абсталяваныя для нармальнага назірання. Каб стол стаяў, каб было напісана, што гэта назіральнікі, каб быў добры агляд. Пытанне назірання, пытанне кантролю адсоўваецца на задні план”.
Па словах спадара Бухвостава, пакуль самая праблемная акруга па Мінску – Каласоўская, дзе балатуецца Сяргей Калякін.
Аляксандр Бухвостаў: “У нас ёсць шмат інфармацыі па парушэннях. З усіх участкаў ідзе інфармацыя. Дзесьці не пускаюць назіральнікаў. Самы праблемная акруга – Каласоўская, напрыклад, дзе Калякін балатуецца. Там на датэрміновае галасаванне загналі ўсіх студэнтаў. Хто не прагаласуе, не пускалі ў інтэрнат”.
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі