На Брэстчыне арганізуюцца змагары за вяртанне льготаў на праезд
Каля 100 жыхароў Брэсцкай вобласці выказалі жаданне ўвайсці ў склад ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вяртанне льготаў на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце. Ініцыятарам гэтай акцыі выступіла мясцовая філія Беларускага прафсаюза
працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці. З канца сакавіка
прафсаюзныя актывісты праводзілі інфармацыйную кампанію.
Паводле словаў кіраўніка брэсцкай рэгіянальнай філіі РЭП Зінаіды Міхнюк, жыхары вобласці падтрымліваюць ідэю сабраць па краіне 50 тысяч подпісаў і выйсці у Палату прадстаўнікоў з патрабаваннем вярнуць ільготы.
БелаПАН