На Брэстчыне будуць пільнаваць кіроўцаў, што размаўляюць па мабільніку

“Мабільная сувязь за рулём — небяспечная!” — акцыя пад такой назвай стартавала сёння ў Брэсцкай вобласці, паведамляе БелаПАН. Ад пачатку года ў гэтым рэгіёне 8 тысяч 738 чалавек трапілі пад адміністратыўную адказнасць за размовы па мабільным тэлефоне ў часе кіравання транспартным сродкам. Гэтая лічба значна перавышае леташні паказнік. У часе акцыі супрацоўнікі ДАІ будуць не толькі прадухіляць выкарыстанне мабільнай сувязі за рулём. Яны таксама будуць весці прафілактычную працу. Як паказвае практыка, кіроўцы, што размаўляюць па тэлефоне ў часе руху, у чатыры разы часцей трапляюць у здарэнні.

Акцыя “Мабільная сувязь за рулём — небяспечная!” працягнецца да 8 жніўня.