На Брэстчыне на вакацыях будуць аздараўляцца ўдвая менш дзяцей, чым летась
У Брэсцкай вобласці падчас зімовых вакацый аздараўленне пройдуць амаль у два разы менш дзяцей, чым летась. У прадстаўніцтве Брэсцкага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва паведамілі, што гэта адпавядае попыту на такую форму адпачынку сёлета і заяўкам, якія паступілі з гар- і райвыканкамаў рэгіёна.
Агулам на будучых зімовых вакацыях запланавана аздараўленне 6.150 дзяцей. Для параўнання: летась на зімовых вакацыях аздараўленне прайшлі 12 тыс. дзяцей.
БелаПАН
Агулам на будучых зімовых вакацыях запланавана аздараўленне 6.150 дзяцей. Для параўнання: летась на зімовых вакацыях аздараўленне прайшлі 12 тыс. дзяцей.
БелаПАН