На Брэстчыне падчас летніх вакацыяў пройдуць аздараўленне 65 тысяч дзяцей

У Брэсцкай вобласці падчас летніх вакацыяў пройдуць аздараўленне 65 тысяч дзяцей, з іх у лагерах з кругласутачным знаходжаннем — 30 тысяч, з дзённым — 35 тысяч.
У аздараўленні будуць задзейнічаныя 24 загарадныя лагеры, восем санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, 125 дзіцячых дашкольных устаноў, 32 сярэднія школы, 10 школ-інтэрнатаў, пяць воінскіх часцей.

У 460 установах адукацыі рэгіёну плануецца адкрыць лагеры з дзённым знаходжаннем. Сёлета ў вобласці пачне працаваць новы аздараўленчы лагер "Попелева" на 55 месцаў у Пружанскім раёне, створаны на базе закрытай школы, а таксама "Брыганціна" на 100 месцаў у Іванаўскім раёне, дзе на працягу двух гадоў праводзіўся капітальны рамонт.

У сувязі з неадпаведнасцю санітарным правілам і нормам закрыты лагеры "Журавінка", "Зубраня" ў Брэсцкім, "Золак" у Жабінкаўскім і "Вясёлка" ў Баранавіцкім раёнах.

БелаПАН