На Брэстчыне прыцягнутыя да адказнасці 223 чыноўнікі

У мінулым годзе на Брэстчыне да адказнасці былі прыцягнулі 223 чыноўнікі.
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

“Адказчыкамі ў гэтых справах сталі два супрацоўнікі КДБ, 11 міліцыянтаў і ажно 45 мытнікаў. Паводле пракуратуры Брэсцкай вобласці, іх злоўжыванні выліліся ў страты ў памеры больш за 270 мільёнаў рублёў.

Сярод распаўсюджаных сярод чыноўнікаў злачынстваў - злоўжыванне службовым становішчам, хабарніцтва, а таксама буйныя памылкі ў дэклараванні імі і іх блізкімі сваякамі маёмасці”.