На Брэстчыне ўчастковы міліцыянт згвалтаваў непаўналетнюю
Пракуратура Брэсцкай вобласці пачала крымінальную справу на ўчастковага інспектара міліцыі Іванаўскага РАУС. Яго вінавацяць у згвалтаванні заведама непаўналетняй.
Як піша "Ежедневник", 40-гадовы маёр міліцыі здзейсніў згвалтаванне ўначы 15 жніўня 2010 года. Знаходзячыся на службе ў форме, міліцыянт сустрэў уначы нецвярозую 17-гадовую дзяўчыну, якая вярталася дадому з вечарынкі. Замест таго каб даставіць непаўналетнюю дзяўчыну дадому і высветліць, чаму яна ўначы цягаецца п'яная па вуліцах, участковы вырашыў скарыстацца сітуацыяй у асабістых мэтах.