На Брэстчыне злодзеі псуюць падстанцыі, што можа прывесці да выбуху

На трансфарматарнай падстанцыі “Свяціца” ў Ляхавіцкім раёне невядомыя злілі з абсталявання трансфарматарны алей. Толькі дзякуючы таму, што спецыялісты ў час заўважылі гэта, не адбылося выбуху. Падобныя выпадкі зладзейства былі зафіксаваныя нядаўна ў Пінскім і Брэсцкім раёнах.