На будынку мінскай лякарні хуткай дапамогі з'явіцца верталётная пляцоўка

Санітарныя верталёты будуць прызямляцца на даху аднаго з карпусоў мінскай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" паведаміў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч. Цяпер праектуецца новы корпус клінікі, дзе ў асноўным будуць праходзіць лячэнне хворыя кардыялагічнага профілю. На даху гэтага будынка і размесціцца верталётная пляцоўка. Корпус будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў бліжэйшыя пяць гадоў.

Па словах Піневіча, такая пляцоўка для клінікі вельмі неабходная. У лякарні працуюць агульнабеларускія апёкавы і  таксікалагічны цэнтры, таму пацыентаў сюды дастаўляюць не толькі са сталіцы, але і з іншых рэгіёнаў нашай краіны. І вельмі важна, каб гэта было зроблена аператыўна.