На цэнтралізаваным тэставанні ў Беларусі здаюць кітайскую мову
За 120 хвілінаў абітурыенты мусяць выканаць 60 заданняў.
25 чэрвеня ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па замежных мовах.
Як паведамляе БЕЛТА, абітурыенты будуць здаваць тэсты па пяці замежных мовах. На англійскую мову запісаліся больш за 23 тысячы абітурыентаў, нямецкую — каля 4000 чалавек, французскую — крыху менш за 800, іспанскую — 185 абітурыентаў, кітайскую — 10 чалавек.
Сённяшні іспыт будзе доўжыцца 120 хвілін. За гэты час абітурыент павінен выканаць 60 заданняў.
Фота — vitbichi.by