На чэмпіянаце Еўропы па мотаболе беларусы занялі другое месца

Зборная Беларусі заняла другое месца на XXV чэмпіянаце Еўропы па мотаболе.

Спаборніцтвы праходзілі ў Пінску і Лунінцы. У фінальным матчы гаспадары прайгралі камандзе Расіі з лікам 3:11, паведамляе прэс-служба ДТСААФ. Расія стала чэмпіёнам пяты год запар. Беларусь атрымала "срэбра" у чацвёрты раз. Чэмпіянаты Еўропы па мотаболе праходзілі ў нашай краіне ў 1997 і 2004 гадах.