На чэмпіянаце свету Арцём Быкаў заняў 22-е месца ў фінале шматбор'я

Беларускі атлет Арцём Быкаў патрапіў у фінал шматбор'я на чэмпіянаце свету па спартовай гімнастыцы. У кваліфікацыі ён заняў 25-е месца, але Быкаў заняў месца калумбійца, які атрымаў на трэніроўцы траўму. У вырашальнай стадыі беларускі спартовец за 6 відаў праграмы набраў 82,950, паведамляе "Прессбол". Чэмпіёнам свету стаў японец Кахеі Ушымура — 91,500, срэбра ў брытанца Даніэля Кетынга — 88,925, бронза ў расіяніна Юрыя Разанава — 88,400. Агулам спаборнічалі 24 гімнасты.