На чэмпіянаце свету беларускія цяжкаатлеты заваявалі сем медалёў
Сем медалёў — залаты, пяць срэбраных і бронзавы — заваявалі беларускія спартоўцы на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы. Як нагадвае БелаПАН, спаборніцтвы прайшлі ў Паўднёвай Карэі 20—29 лістапада. Сяргей Лагун (да 85 кг) стаў першым у штуршку, трэцім у рыўку і другім па суме дваяборства. Настасся Новікава (да 58 кг) была другой у рыўку, штуршку і суме дваяборства, Ганна Бацюшка (да 63 кг) — другой у рыўку.
У агульным медальным заліку Беларусь заняла сёмае месца пасля Кітая (18 залатых, 11 срэбраных і 10 бронзавых), Казахстана (9, 1, 2), Паўднёвай Карэі (6, 3, 5), Арменіі (3, 4, 5), Польшчы (3, 0, 0) і Расіі (2, 9, 2).
На сусветным першынстве з-за траўмы не выступіў алімпійскі чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў.