На чэмпіянаце свету па валейболе беларуская маладзёжка прайграла французам

Валейбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі прайгралі другі матч запар з сухім лікам 0:3. Гэтым разам наша каманда саступіла зборнай Францыі.

Напярэдадні беларусы таксама без бою здаліся палякам.

Сусветнае першынство праходзіць у Індыі. Наша каманда спрачаецца за месцы з 9 па 16-е.