На чэмпіянаце свету плывец Віктар Вабішчэвіч паставіў новы рэкорд Беларусі
На чэмпіянаце свету па плаванні беларус перасягнуў уласнае нацыянальнае дасягненне адразу на 62 сотыя секунды. Ён пераадолеў дыстанцыю 50 м брасам за 27,38, паказаўшы 15-ы вынік.
У выніку, як паведамляе "Прессбол", наш суайчыннік выйшаў у паўфінал спаборніцтваў.
У выніку, як паведамляе "Прессбол", наш суайчыннік выйшаў у паўфінал спаборніцтваў.