На ЦТ па беларускай мове не прыйшлі 3% зарэгістраваных абітурыентаў

На цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове 14 чэрвеня не прыйшлі 837 абітурыентаў. Гэта складае 3% ад 24 тысяч чалавек, якія раней зарэгістраваліся на гэтае тэставанне.

Лічбы назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў. Ён дадаў, што на іспыце па беларускай мове былі выдаленыя два чалавекі за наяўнасць у аўдыторыях мабільных тэлефонаў, адзначае interfax.by.

Дарэчы, летась на ЦТ па беларускай мове не з'явіліся 3,8% зарэгістраваных абітурыентаў. А выдаленняў не было зусім.

Фота — БелаПАН