На Cтоліншчыне сабака злавіў раскрадальніка бензапілаў
Двое пінчукоў тэрарызавалі вёску на Століншчыне, крадучы бензапілы. Як паведамляе служба інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, адразу дзве падобныя заявы накіравалі ў столінскі РАУС жыхары вёскі Фядоры. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня невядомы скраў з падворкаў небарак бензапілы і каністру з палівам. Супрацоўнікі аддзела аховы, якія прыбылі на месца здарэння, пусцілі "па гарачых слядах" службовага сабаку. Хутка падазраваны ў крадзяжы быў затрыманы. Ім аказаўся 35-гадовы жыхар Пінска.
Міліцыянты высветлілі, што ў злодзея быў памочнік, які здолеў уцякчы. Распачатая крымінальная справа.
Міліцыянты высветлілі, што ў злодзея быў памочнік, які здолеў уцякчы. Распачатая крымінальная справа.