На дарогах Беларусі з-за маразоў скарацілася колькасць аўтамабіляў

Рэзкае паніжэнне тэмпературы прывяло да скарачэння аўтамабіляў на дарогах краіны. Адпаведна, зменшылася і колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на ДАІ. Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што з-за маразоў шмат хто з аўтамабілістаў перасеў на грамадскі транспарт. Па розных ацэнках, ад 50% да 70% аўтаўладальнікаў у зімовыя месяцы пры вялікіх маразах аўтамабілямі не карыстаюцца. Пераважна так робяць уладальнікі старых савецкіх аўтамабіляў у сельскай мясцовасці.

Дарэчы, самыя распаўсюджаныя аўтамабілі ў Беларусі — маркі "ВАЗ": іх амаль 400 тысяч. У пяцёрку лідэраў увайшлі таксама "Фольксваген", "Аўдзі", "Масквіч" і "ЗАЗ".