На датэрміновае галасаванне з'явіўся амаль кожны чацвёрты

Гэта 23,1% ад уключаных у спісы для галасавання.


Такія звесткі паведамілі БелаПАН у Цэнтравыбаркаме.

Найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць: там участкі датэрмінова наведала 34,6% выбарцаў. У Брэсцкай вобласці - 18,8%, Гомельскай — 24,1%, Гродзенскай — 23,4%, Мінскай — 20,4%, Магілёўскай — 26,4%. Найменшая колькасць выбарцаў датэрмінова прагаласавала ў Мінску — 17,7%.