На датэрміновыя выбары бярозаўскіх рабочых дастаўляюць на аўтобусе

Такі спосаб арганізаванай дастаўкі на выбарчыя ўчасткі першым апрабавала ААТ "Бярозабудматэрыялы". Як стала вядома "Праваабаронцам за свабодныя выбары" ад працаўнікоў прадпрыемства, начальства пагражае тых, хто адмаўляецца галасаваць датэрмінова, пазбавіць прэміяльных.

Аналагічную транспартную паслугу прапанавалі і рабочым ААТ "Бярозаўскі мотарамонтны завод", піша "Брэсцкі кур'ер".