На "Дажынкі" ў Гарадку неабходна больш за 200 мільёнаў долараў
Пра гэта паведаміў кіраўнік Віцебскага аблсавета Аляксандр Ацясаў.
Па яго словах, якія перадае віцебская прэса, на “Дажынкі-2014” неабходна каля 2 трыльёнаў рублёў. На сёння вылучана 435 мільярдаў рублёў з абласнога бюджэту і 160 мільярдаў — з агульнадзяржаўнага. Яшчэ 200 мільярдаў выдзелілі прадпрыемствы і спонсары. Летась было асвоена толькі 50 мільярдаў рублёў, таму ўсе працы неабходна выканаць да гэтай восені.
Нагадаем, "Дажынкі" сёлета пройдуць у Гарадку на Віцебшчыне. У планах уладаў, акрамя рэканструкцыі будынкаў і рамонту дарог, — будаўніцтва фізкультурна-аздараўляльнага комплекса з басейнам і лыжаролернай трасы. Дарэчы, на будаўніцтва трасы плануецца патраціць 127 мільярдаў рублёў.