На днях былі абвешчаныя лаўрэаты ўзнагароды "Залаты памідор"
Анімацыйная камедыя "Рататуй", якая распавядае пра прыгоды пацука Рэмі, атрымала "Залаты памідор" у катэгорыі "Лепшы фільм, выдадзены ў шырокі пракат".
"Рататуй" таксама прызнаны лепшым у катэгорыі анімацыйных фільмаў.
Нагадаю, што "Залаты памідор" ужо дзевяты год запар уручаецца сайтам RottenTomatoes.com, які спецыялізуецца на публікацыі падборак кінарэцэнзій. Прэмія аддаецца фільмам, якія атрымалі большасць ухвальных рэцэнзій як ад прафесійных кінакрытыкаў, так і ад простых гледачоў.
У 2008 годзе акрамя "Рататуя" "Залаты памідор" заваявала стужка "Аднойчы" (Once), знятая ў Ірландыі — як лепшы фільм, выдадзены ў абмежаваны пракат. Гэтая ж карціна атрымала ўзнагароду ў намінацыі "Лепшы мюзікл".
"Адкупленне" (Atonement), якое з'яўляецца адным з галоўных прэтэндэнтаў на "Оскар", заслужыла "Залаты памідор" у катэгорыі "рамантычны фільм".
Лепшым фільмам у жанры экшн прызнаны "Ультыматум Борна", а карціна "Джуна" стала лепшай камедыяй, "Старым тут не месца" - лепшым трылерам, а "Удалечыні ад яе" - лепшай драматычнай карцінай.
"Залатыя памідоры" таксама атрымалі: "Гары Потэр і Ордэн Фенікса" - лепшы фільм у жанры навуковай фантастыкі, "Зачараваная" - лепшая карціна для сямейнага прагляду, "Грайндхаус" - лепшы фільм жахаў.
"Жыццё іншых" прызнанае лепшым фільмам на замежнай мове, а Sicko рэжысёра Майкла Мура перамог у катэгорыі дакументальных фільмаў.
"Гнілы памідор", які ўручаюць фільмам з большасцю негатыўных рэцэнзій, у 2008 годзе атрымала карціна "Таму што я так сказаў".
Фота: peb.pl