На Дзень незалежнасці алімпійскі сцяг неслі дыскваліфікаваныя за допінг

У інтэрв’ю газеце “Прессбол” дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Мікалай Кручынскі распавёў, што беларускія спартоўцы нярэдка злоўжываюць забароненымі прэпаратамі. Ён прывёў прыклад, калі сёлета на падчас святкавання Дня незалежнасці алімпійскі сцяг неслі дыскваліфікаваныя спартсмены. Таксама ён расказаў, як адзін з вядомых беларускіх барцоў паабяцаў адпомсціць кіраўніку НАДА за тое, што яны злавілі на ўжыванні допінгу атлетку з вольнай барацьбы.

Кручынскі распавёў гісторыю, калі адна скакуха ў вышыню, якая выйграла чэмпіянат краіны, збегла з допінг-кантролю, а праз дзесяць дзён на чэмпіянаце Еўропы атрымала станоўчую пробу.

Увогуле за 2005 год былі пакараныя 17 беларускіх спартоўцаў. Сёлета патрапілі чацвёра, і ўсе на мачагонным фурасемідзе. Дарэчы, на леташняй канферэнцыі Савета Еўропы было заяўлена, што праз Беларусь праходзіць адзін з найбуйнейшых трафікаў стэроідаў.