На "Еўрабачанне" ў Кіеў Юра Дземідовіч паедзе разам з доктарам
Такая рэкамендацыя была атрыманая ад беларускай дэлегацыі, кажа мастацкі кіраўнік хлопчыка Уладзімір Глушакоў Беларускага ўдзельніка міжнароднага дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне"
Юру Дземідовіча ў Кіеве будзе суправаджаць доктар. Пра гэта Еўрарадыё
паведаміў мастацкі кіраўнік хлопчыка Уладзімір Глушакоў.
Уладзімір Глушакоў: “Па рэкамендацыі беларускай дэлегацыі, з намі едзе доктар, таму мы будзем усімі рэкамендацыямі, якія ёсць для гэтых выпадкаў, карыстацца, натуральна. Лепшая рэкамендацыя — абмежаваць стасункі ў грамадскіх месцах”.
Па словах Уладзіміра Глушакова, з-за эпідэміі грыпу, мастацкая група не займалася на працягу некалькіх тыдняў. Гэта дазволіла дзецям адпачнуць, а таму, спадзяецца кіраўнік групы, перапынак у рэпетыцыях не павінен адбіцца на якасці выступу.
Нагадаем, фінальны конкурс дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе ў Кіеве з 16 па 21 лістапада. Беларуская група выедзе ва Ўкраіну ў нядзелю, 15-га лістапада.