На фінансаванне футбольных зборных сёлета вылучаць 10,2 млрд рублёў
На фінансаванне 14 футбольных зборных Беларусі ўсіх узростаў і абодвух палоў у 2010 годзе будзе вылучана 10,2 млрд рублёў. Прыкладна столькі ж было вылучана і ў мінулым годзе, адзначае БелаПАН. У цэлым выдаткі Беларускай федэрацыі футболу сёлета чакаюцца на ўзроўні 23,1 млрд рублёў, або 7,7 млн долараў. Прыбыткі складуць 16,2 млрд рублёў, або 5,4 млн долараў. Дэфіцыт будзе пакрыты за рахунак прафіцыту 2009 года (13 млрд).
42% прыбыткаў у 2010 годзе складзе дапамога ФІФА і УЕФА (6,9 млрд рублёў), 20% - заявачныя ўнёскі (3,2 млрд). З рэспубліканскага бюджэту плануецца вылучыць 750 млн рублёў (4,6% усіх прыбыткаў БФФ).
Сёлета аб'ём бязвыплатнай дапамогі з боку федэрацыі (ветэранам футболу, рэгіянальным федэрацыям, газеце "Всё о футболе") складзе 240 млн рублёў супраць 400 млн летась.