На Гаіці загінулі 50 тысяч чалавек, больш за 3 мільёны пацярпелі

Каля 50 тысяч чалавек загінулі, паводле папярэдніх афіцыйных звестак, у выніку наймацнейшага землятрусу на Гаіці. Больш за тры мільёны чалавек пацярпелі. Гэтыя лічбы назвала Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
Як паведамляе РИА Новости, раней гаіцянскія ўлады заяўлялі, што колькасць загінулых можа дасягнуць 200 тысяч чалавек. 25 тысяч загінулых ужо знойдзеныя пад заваламі і пахаваныя.