На Ганцаўшчыне міліцыя шукае невядомага, які сем разоў падпальваў вёску
У Ганцавіцкім раёне праваахоўныя органы шукаюць падпальшчыка, які тэрарызуе адну з вёсак. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:
“Жыхары вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна падазраюць, што ў іх населеным пункце з’явіўся падпальшчык. Да гэтай высновы яны прыйшлі, калі днямі ў населеным пункце на вуліцы Радзялавіцкай адбыўся сёмы за апошнія паўгады пажар.
Да думкі, што ў вёсцы з’явіўся падпальшчык, схіляюцца і супрацоўнікі раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама праваахоўныя органы”.
Папярэдняе расследаванне высветліла, што ў раёне падпалаў жывуць сваякі. Паводле адной з версій, пасля сварак паміж імі часам і пачынаецца помста.