На Ганцаўшчыне павесіўся навучэнец ліцэя, маці якога памерла ў Партугаліі
Трагічнае здарэнне адбылося каля вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна, дзе на дрэве павесіўся 18-гадовы навучэнец Ганцавіцкага ліцэю. Высветлілася, што тры месяцы таму ў Партугаліі памерла яго маці. Яна там працавала і дасылала грошы на жыццё сыну і меншай дачушцы-школьніцы.