На Гарадоччыне пазбавяцца ад свінняў са страху перад афрыканскай чумой

Жыхарам Гарадоцкага раёна, што працуюць на буйным свінакомплексе “Паўночны”, рэкамендавалі пазбавіцца ад парасят ва ўласных гаспадарках. Прыватных свінняў прапанавана забіць і з’есці як мага хутчэй, каб выключыць магчымасць заражэння дзяржаўных свінняў афрыканскай чумой. Гэта хвароба зафіксаваная ў Расіі, а Гарадоччына — памежны раён. У Беларусі чумы пакуль няма, але прафілактычныя меры вырашылі прыняць. Магчыма, цяпер каб уладкавацца на працу на свінакомплекс, чалавеку трэба будзе падпісаць абавязальніцтва не гадаваць уласных свіней. Такая практыка, дарэчы, існуе на птушкафабрыках.

Афрыканская чума людзям не перадаецца, але свінні паміраюць ад яе у 80-100%.