На гарышчы шматпавярховіка ў Слоніме 15 гадоў захоўваўся арсенал зброі
Арсенал зброі знайшлі на гарышчы шматпавярховага дома ў Слоніме будаўнікі. Яны праводзілі рамонт даху на тэхнічным паверсе аднаго з пад’ездаў і знайшлі падсумак, у якім аказаўся 141 патрон калібру 7,62 мм, пакет, у якім знаходзіліся электрадэтанатары ў колькасці 119 штук, 35 капсулаў-дэтанатараў і 7 метраў вогнеправоднага шнура.
Як паведамляе "Газета Слонімская", высветлілася, што зброя належала жыхару Ўкраіны, які раней жыў у гэтым доме. Але 15 гадоў таму ён выехаў на радзіму і больш не вярнуўся.
Як паведамляе "Газета Слонімская", высветлілася, што зброя належала жыхару Ўкраіны, які раней жыў у гэтым доме. Але 15 гадоў таму ён выехаў на радзіму і больш не вярнуўся.