На гендырэктара “Мінгазу” і яго намесніка завялі крымінальную справу

У адносінах да генеральнага дырэктара прадпрыемства "Мінгаз" і яго намесніка распачата крымінальная справа па фактах злоўжывання службовым становішчам. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Паводле яго слоў, у цяперашні час ідзе расследаванне па дадзенай крымінальнай справе. Іншыя падрабязнасці генпракурор паведаміць адмовіўся, спаслаўшыся на таямніцу следства.

“Інтэрфакс”