На Гомельшчыне амаль 200 незаконных мігрантаў прыцягнуты да адказнасці

За парушэнне міграцыйнага заканадаўства ў Гомельскай вобласці прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці амаль 200 замежных грамадзян.

Паводле слоў супрацоўніка аддзела інфармацыі Гомельскага аблвыканкама Святланы Урублеўскай, накладзена штрафаў на суму больш за тысячу долараў. 16 замежных грамадзян выдварана ў адміністрацыйным парадку за межы дзяржавы — члена АДКБ.

 Падчас спецыяльных комплексных мерапрыемстваў "Нелегал" з Беларусі таксама дэпартавана шэсць грамадзян Расіі і адзін грамадзянін Арменіі. У дачыненні да нелегальных мігрантаў распачаты тры крымінальныя справы, паведамляе БелаПАН.