На Гомельшчыне працягваюць ліквідаваць наступствы залеваў
Ліквідаваць наступствы залеваў працягваюць у Гомельскай вобласці. Па апошніх звестках, у рэгіёне застаюцца падтопленымі больш за 110 прыватных падворкаў і адзін адміністрацыйны будынак.
У выніку моцных дажджоў 26 і 27 ліпеня агулам на Гомельшчыне апынуліся падтопленымі 270 прыватных падворкаў і два адміністрацыйныя будынкі, інфармуе БЕЛТА. На сённяшні дзень вада застаецца ў дварах, сутарэннях і на прысядзібных участках больш як 110 дамоў у Гомелі, Жлобінскім, Рагачоўскім, Гомельскім раёнах вобласці.
У працах па адпампоўцы вады задзейнічана больш за 30 адзінак тэхнікі і каля 70 работнікаў падрадзяленняў МНС, прадпрыемстваў і арганізацый раёнаў.