На Гомельшчыне судзяць махляра, які ашукаў 18 чалавек на 200 тысяч долараў
Прадаўца віртуальных машынаў з Амерыкі судзяць у Гомельскай вобласці. 22-гадовы хлопец ашукаў 18 чалавек на 200 тысяч долараў. Махляр прапаноўваў купіць аўтамабілі, якія прывязуць з Амерыкі. Браў грошы, "карміў" кліентаў абяцанкамі, а пасля знікаў.
Усё ж у ліпені сёлета хлопца арыштавалі. Спачатку за ім лічылася 11 эпізодаў, але пасля дадаліся яшчэ 7 пацярпелых. Акрамя жыхароў Гомеля і Рэчыцы махляр паспеў ашукаць таксама мінчукоў.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, арыштаваны не прызнаецца, куды зніклі грошы, а ніякай маёмасці ён не мае.