На Гомельшчыну прыйшла сапраўдная зіма, але ненадоўга

Снегапады з завірухамі прыйшлі на Гомельшчыну. Як паведамляе рэспубліканскі Гідраметэацэнтр, таксама яны чакаюцца ў Магілёўскай вобласці.
82 населеных пункта Гомельскай вобласці засталіся без электрычнасці. Найбольш пацярпеў Лоеўскі раён, менш - Гомельскі, Брагінскі, Хойніцкі і Чачэрскі раёны. У Гомелі выпала болей за 24 міліметры ападкаў, інфармуе тэлеканал СТВ.

Аднак надвор'е, якое нагадвае зімовае, пратрымаецца нядоўга. Ужо на наступным тыдні на тэрыторыю краіны распаўсюдзіцца вільготнае паветра з Заходняй Еўропы, Беларусь будзе знаходзіцца на ўскраіне азіяцкага антыцыклона, паведамляе "Інтэрфакс"