На Гродзеншчыне ўвялі забарону на наведванне лясоў

Забарона на наведванне лясоў, у тым ліку на паляванне, уведзена ва ўсіх абласцях Беларусі. Раней яна дзейнічала у пяці рэгіёнах, за выключэннем Гродзенскага.  З-за гарачага надвор'я лясная ахова ўзмацніла кантроль за захаваннем правілаў пажарнай бяспекі ў лясах. Першы тэлеканал нагадвае, што штраф парушальніку пагражае ад 875 тысяч рублёў да 1 млн 750 тысяч у выпадку нанясення шкоды прыродзе.