На інтэрнэт-аукцыёне прададуць майкі з надпісам "Дінамо-Мінск"
Хакейны клуб "Дынама" (Мінск) у бліжэйшай будучыні збіраецца прадаць майкі гульцоў, у якіх хакеісты выходзілі на лёд у мінулым сезоне. З гэтай мэтай будзе праведзены адмысловы інтэрнэт-аукцыён.
Як паведамляе прэс-служба дынамаўскага клуба, таксама прадавацца будуць і майкі цяперашняга сезону з надпісам "Дінамо-Мінск", які выклікаў, як мінімум, здзіўленне сваёй непісьменнасцю і ў спецыялістаў, і ў балельшчыкаў. Як вядома, "Дынама" ў выніку выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе ў новых майках, на якіх гэтага надпісу ўжо няма.