На Камсамольскім возеры беспрацоўны спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

У панядзелак каля 9-й гадзіны раніцы 31-гадовы жыхар Мінска спрабаваў скончыць жыццё самагубствам на Камсамольскім возеры. Ён прыйшоў на дамбу, распрануўся, пералез праз парапет з намерам скокнуць у ваду.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", побач з мужчынай быў яго таварыш, які аднак не спрабаваў прадухіліць трагедыю. На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі ратавальнай станцыі. Паводле іх слоў, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, увесь час паўтараў, што "проста хоча памерці". Высветлілася, што мінчук нідзе не працуе.

Здымак з архіву. Фота: tut.by