На Камянеччыне чалавек праваліўся ў 7-метровы калодзеж (фота)

Пад мужчынам праламілася стацыянарная металічная лесвіца і ён абрынуўся на 7-метровую глыбіню. Прыбылыя на месца здарэння выратавальнікі выцягнулі пацярпелага, яго пазней на машыне “Хуткай дапамогі” адвезлі ў Камянецкую лякарню.



На шчасце, у мужчыны выявілі толькі закрыты пералом рэбраў, паведамляе прэс-служба МНС.