На капусьніку у Купалаўскім Мікалай Кірычэнка стаў самотным бамжом
23-га ліпеня ў Купалаўскім тэатры быў праведзены капусьнік з нагоды закрыцця тэатральнага сезона. Дырэктар тэатра Мікалай Кірычэнка ў вітальным слове да публікі назваў гэтую вечарыну “святочна-урачыстай і сумна-вясёлай”. Гэта акурат і адпавядала агульнаму настрою нумароў.
Сам спадар Кірычэнка сыграў ролю самотнага бамжа, які шукаючы бутэльку, знайшоў такую жа самотную бамжыху Зінаіду Зубкову. Аляксандр Гарцуеў выступіў з двума спеўна-пластычнымі нумарамі, дзе парадзіраваў Барыса Майсеева, а Ганна Хітрык ператварылася ў маленькую дзяўчынку з вялікім бантам, якая рэчытатыўна выконвала экспрэсіўныя спеўныя маналогі разам з гуртом “Дзеці дзяцей”.
Пэўную цікавасць выклікала Зоя Белахвосцік, якая ў гратэсковай манеры, а ля Клара Новікава, прачытала маналог самаўпэўненага тэатральнага крытыка.
Але найбольш запамінальным стала выступленне “Гродзенскага заапарку” – маладых купалаўскіх акцёраў, якія, пераапрануўшыся звярамі, віншавалі публіку са святам.
Завяршыў ся капусьнік імправізаванымі джазавымі спевамі Зміцера Есяневіча, Рамана Падалякі і Міхася Зуя, да якіх паступова далучыліся і ўсе астатнія артысты.
Адкрыццё наступнага сезона адбудзецца 5 верасня.