На кірмашы вакансій у Мінску знайшлі працу больш за 2 тысячы чалавек
Больш за 10 тысяч чалавек наведалі кірмаш вакансій, арганізаваны ў Мінску 20 верасня. Як паведаміла начальнік аддзела арганізацыі працы па садзеянні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацзасцярозе Мінгарвыканкама Ала Пучко, 22% усіх наведвальнікаў запісаліся для далейшага працаўладкавання на прадстаўленых на кірмашы прадпрыемствах.
Сярод жадаючых працаўладкавацца найбольш папулярнымі былі прадпрыемствы сферы абслугоўвання — рэстараннага бізнесу і гандлю.
Вялікім попытам у насельніцтва таксама карысталіся кансультацыі па пытаннях працоўнага заканадаўства, магчымасці рэгістрацыі ў службе занятасці, прафнавучання і перанавучання, многія прайшлі тэставанне на прафпрыгоднасць.
БелаПАН