На кожным прадпрыемстве з’явіцца спецыяліст па ахове працы

Сёння беларускія дэпутаты прынялі праект закона "Аб ахове працы". Як адзначыў міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык, законапраект прадугледжвае "стварэнне служб аховы працы, увядзенне ў штат пасады спецыяліста па ахове працы на ўсіх узроўнях кіравання". Таксама працадаўцам давядзецца прайсці спецыяльнае навучанне па пытаннях аховы працы. На думку міністра, дзякуючы такім захадам, скароціцца вытворчы траўматызм, колькасць агульных і прафесійных захворванняў, што ў выніку прывядзе да “змяншэння смяротнасці насельніцтва, асабліва асоб працаздольнага ўзросту”.

Інтэрфакс