На “Купальскую ноч у Купалавым доме” Іванаў і Марый пусцяць бясплатна
Сёння ў Нацыянальным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца фестываль з нагоды купальскага свята. Ён атрымаў назву “Купальская ноч у Купалавым доме”. Пачнецца свята з выступу фальклорнага гурту “Ліцвіны” — у яго выкананні прагучаць купальскія песні з элементамі традыцыйнага абраду. Затым пройдзе літаратурна-музычная праграма “Па струнах думак…” – тут будуць гучаць песні на вершы Янкі Купалы, творы лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і музычныя кампазіцыі ў выкананні беларускіх артыстаў. Наведвальнікі змогуць навучыцца плесці купальскія вянкі, маляваць па твары. Арганізатары абяцаюць пошукі папараць-кветкі, майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў суполкі “Гістрыён” ў суправаджэнні гурта “Пераплут”.Гэтым вечарам госці музея змогуць апынуцца ў фотаатэлье пачатку ХХ стагоддзя і атрымаць партрэт у нацыянальным строі на добрую згадку, прыняць удзел у майстар-класе сябра Саюза майстроў Наталлi Гамаюнавай па выцінанцы – традыцыйным для беларускага горада відзе мастацтва. У канцы фестывалю, то бок у 23.30 абдудзецца fire-show “Танец агню”.
Пачатак “Купальскай ночы у Купалавым доме” — у 19.00. Кошт уваходнага квітка — 5000 рублёў. Для Іванаў уваход вольны, для Марый таксама, але толькі ў тым выпадку, калі яны прыйдуць у нацыянальных строях і з купальскімі вянкамі.
Пачатак “Купальскай ночы у Купалавым доме” — у 19.00. Кошт уваходнага квітка — 5000 рублёў. Для Іванаў уваход вольны, для Марый таксама, але толькі ў тым выпадку, калі яны прыйдуць у нацыянальных строях і з купальскімі вянкамі.